Эдвард Тарлецкі
Эдвард Тарлецкі | |
[[Файл:]] Эдвард Зіноўевіч Тарлецкі.
| |
Нараджэнне | |
5 лютага 1974 г. Мінск, БССР | |
Грамадзянства | |
Беларусь | |
Род дзейнасці | |
журналіст |
Эдвард Зіноўевіч Тарлецкі (сцэнічныя імёны Norma Pospolita, Мадам Жу Жу; нар. 5 лютага 1974, г. Мінск, БССР) — журналіст, грамадскі дзеяч, праваабаронца, піянер беларускага гей-руху. Выступае як артыст арыгінальнага жанру (травесці), спявак. З 2008 г. жыве ў Кіеве.
Цытаты
[правіць]Увогуле, стаўленне да іншадумства ў грамадстве […] вельмі цесна звязанае з маёмаснымі пытаннямі. Чым больш у грамадстве развіваецца інстытут прыватнай уласнасці, тым больш гэтае грамадства цярпімае. Напрыклад, я назіраў, што адбываецца ў Польшчы, каталіцкай краіне, якая, здавалася б, павінна быць яшчэ больш гамафобнай за Беларусь. […] Там я назіраў «круглыя сталы», дзе за адным сталом сядзяць ксёндз і прадстаўнік арганізацыі гомасексуалістаў. Яны проста абмяркоўваюць праблемы, якія ў іх узнікаюць: аднаполых саюзаў ці, скажам, усынаўлення дзяцей. У Беларусі гэта немагчыма[1]. — З інтэрв'ю праваабарончаму цэнтру ПЦ «Вясна» |
Беларускія ўлады, у сваім нежаданні прызнаць існаванне «сексуальнай нетрадыцыйнай арыентацыі, дасюль кіруюцца савецкімі стэрэатыпамі». Пікетоўшчыкі таксама пратэставалі супраць заяваў некоторых царкоўных лідараў Рускай праваслаўнай царквы, якія напярэдадні назвалі гомасексуалаў «слугамі д'ябла» і заклікалі караць іх «смерцю на электрычным крэсле»[2]. — З размовы з карэспандэнтам беларускай службы Радыё «Свабода» |
Якая можа быць талерантнасць у паўдзікага грамадства, якое не можа наладзіць ані палітычны, ані сацыяльны дыялог? Проста ўзялі аўтаматычна стэрэатып з сярэднявечча, што вось жылі разам праваслаўныя, католікі, ды «пабудавалі» байку. На самой справе трэба праводзіць вялікую асветніцкую работу, вучыць людзей, што ёсць іншыя думкі, ёсць іншыя людзі, якіх трэба паважаць, да якіх трэба прыслухоўвацца. Якая можа быць талерантнасць пасля такога вялікага перыяду савецкага будаўніцтва, калі іншадумства не паважалася? Беларускае грамадства вельмі неталерантнае, гамафобнае і расісцкае.[3]. — У інтэрв'ю штотыднёвіку «Наша Ніва». 1999 |
Мы зрабілі гэта сумесна з беларускімі нефармальнымі левымі групамі: антыфашыстамі, анархістамі, і называлі love-парад, а не гей-парад. Мы не бралі ніякіх дазволаў у дзяржавы і ставілі акцэнт на тым, што гэта незарэгістраваная арганізацыя, несанкцыянаваная акцыя. Падкрэслівалі гэтую пазіцыю на налепках, ўлётках … Мы не прапаноўвалі ніякіх палітычных лозунгаў, а сшылі сцягі, на якіх былі намаляваныя кветкі. Напэўна, людзям спадабаўся іншы падыход[4]. — У інтэрв'ю інтэрнэт-часопісу Makeout пра прайд-шэсце 7 верасня 2001 |
Любая акцыя можа мець розныя формы, галоўнае — прыцягнуць увагу да сябе і сваіх праблемаў. Калі людзі заўважаюць, што нешта там адбываецца дзіўнае, то потым яны пачынаюць унікаць у сутнасць. Таму любая акцыя павінна быць эпатажнай, незвычайнай. Калі мы нешта праводзілі і нехта пераапранаўся, то гэта спецыяльна рабілася для таго, каб усё выглядала незвычайна і прыцягвала ўвагу. Каб людзі задумаліся, што гэта такое, і пачалі цікавіцца[5]. — З інтэрв'ю праваабарончаму цэнтру ПЦ «Вясна» |
Выказванні пра Эдварда Тарлецкага
[правіць]Я магу ўявіць заклапочанасць Эдварда – ён усё-такі найбуйнейшы homo sexualist у Беларусі. Таксама вядома, што ягоная ліга сексменшасцей “Лямбда” займаецца не толькі фізіялагічнымі вычварэннямі, але і адкрытай дыскрэдытацыяй дэмакратычнай грамадскасці ў краіне[6]. | |
— Павел Севярынец |
— Павел Севярынец |
Спасылкі
[правіць]- ↑ «Праблема адносінаў да гомасексуалізму займае адно з першых месцаў па неталерантнасьці…»
- ↑ RFE/RL NEWSLINE Vol 3, No. 76, Part II, 20 April 1999
- ↑ «Наша Ніва» № 13 (134) 1999 г. Эдвард Тарлецкі: Паўдзікае грамадзтва ня можа быць талерантным
- ↑ Часопіс Makeout. 6 студзеня 2014/ Вика Биран. Любое гей-движение будет отражать общую картину происходящего в обществе
- ↑ Пытаньні талерантнасьці: гісторыя, сучаснасьць, персьпектывы, Праваабарончы Цэнтр Вясна, Менск 2005 «Праблема адносінаў да гомасексуалізму займае адно з першых месцаў па неталерантнасьці…»
- ↑ 6,0 6,1 Павал Севярынец. Апошняе вычварэньне Эдзіка Тарлецкага. № 12 (274), 29 сакавіка 2002 г.