Яраслаў Аляксандравіч Еўдакімаў
Яраслаў Аляксандравіч Еўдакімаў | |
Яраслаў Аляксандравіч Еўдакімаў.
| |
Нараджэнне | |
22 лістапада 1946 Роўна, УССР, СССР | |
Грамадзянства | |
Беларусь | |
Род дзейнасці | |
спявак |
Яраслаў Аляксандравіч Еўдакімаў (нар. 22 лістапада 1946, Роўна, УССР, СССР) — беларускі спявак, Народны артыст Беларусі, Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі.
Цытаты
[правіць]Песня павінна быць глыбокая па зместу, адкрыццём для мене самога, спевака, інакш я проста адмоўлюся ад яе. Я супраць «песень-аднадзёнак», якія ў часткі нашай моладзі, не падрыхтаванай для ўспрымання сапраўднай музыкі і песні, псуюць густ. Упэўнены: пройдзе час, і такі чалавек, стаўшы больш дарослым, зразумее, што нешта абышло яго, збядніла ягонае жыццё.[1] |
Для душы я спяваю многа народных песень – украінскіх, рускіх. На народных песнях – распяваюся, разаграваю галасавыя звязкі, але ў канцэрты іх уключаю мала. Ды ўсё ж народныя песні трэба спяваць абавязкова, яны – культура нацыі.[2] |
— Вы патрабавальны да песень, якія збіраецеся выконваць? |
Аб сваёй творчасці
[правіць]Заўсёды ёсць нейкае незадавальненне дасягнутым, самім сабою. І калі яно дасягае, як кажуть, крытычнага эпагея, а потым, признаюся, — адзіноцтва, імкнуся разабрацца… Чытаю Чэхава, Тургенева, Ясеніна. Па некалькі разоў перачытваю чэхаўскія пісьмы, адкрываю для сябе шчымлівую, хвалюючую, трапяткую аголенасць, безабароннасць чалавечай душы. А колькі выпакутаванага болю ў ясенінскіх пяшчотных, ніби дзявочая сарамлівая ўсмешка, вершах! Чытаю іх — хочацца слухань запісы лепшых італьянскіх спевакоў. Вучуся, бо без удасканальвання свах прафесійных навыкаў не заўважыш, як спынішся на палове дарогі, паверыўшы сваім «поспехам».[4] |
Канешне, людзі ідуць на імя, але імя трэба падтрымліваць. Можна мець усялякія званні, тытулы, узнагароды, выйсці на сцэну і… расчараваць публіку. Таму расслабляцца і супакойвацца нельга. Я, напрыклад, кожны раз выходжу на сцэну як упершыню. Заўсёды хвалююся і адчуваю патрэбу даказваць права на высокае званне артыста. Я лічу, што кожны нармальны творчы чалавек павінен сумнявацца ў сабе.[5] |
Артыст павінен імкнуцца быць уладаром на сцэне, адчуваць сябе пераможцам. На канцэрт прыходзяць розныя людзі, і я павінен переканаць усіх, што яны не дарэмна правялі час. І так на працягу многіх гадоў, а гэта нелёгка.[6] |
Уменне заваяваць публіку — гэта асаблівасці душы. Можна прачытаць многа кніг, быць вельмі эрудзіраваным чалавекам, добрым прафесіяналам і — нецікавым артыстам. Я ведаю спевакоў з выдатнымі «залатымі» галасамі, але іх слухаеш некалькі хвілін — і надакучвае. Ёсць нешта непадуладнае чалавеку, што нельга адпрацаваць, чаго нельга дабіцца гадзінамі заняткаў, купіць, набыць. Гэта — Божы дар, сакрэт якога невядомы нават самому артисту.[7] |
У мінулым годзе памятнымі засталіся гастролі ў Галандыю. Там я спяваў у асноўным народныя песні, сярод якіх назаву беларускую — «Камар», украінскую — «Гандзя», рускую — «Кацюша», з імі мелі магчымасць пазнаёміцца жыхары ўсіх буйных гарадоў Галандыі. Поспех, скажу шчыра, перавысіў усе чеканні, а імпрэсарыо запрасіў мяне на наступны сезон яче ў дзве краіны: Швейцарыю і Бельгію. Хаця спяваў я на нашай мове, але галандцы, мне здалося, усё зразумелі і крычалі «біс» даволі моцна… І ўсё ж свой, беларускі глядач значна бліжэйшы і больш патрабавальны. Гэта радуе мяне. Таму ўвесь час не пакідае пачуццё вялікай адказнасці перад ім.[8] |
- Ці здолелі вы заняць месца пад сонцам па маскоўскай эстрадзе? |
Цяпер з’явілася шмат маладых і нават, кажуць, таленавітых кампазітараў. Але, на жаль, тых песень, якія б, на мой погляд, падабаліся шырокай публіцы, няшмат. Мне цяжка дасягнуць з імі поўнага ўзаемаразумення ў плане творчасці, і таму мне здаецца, што пакуль новыя песні атрымліваюцца значна горшымі за старыя — тыя, якія гучалі з кожнага радыёпрыёмніка. Але ўсё ж я імкнуся да абнаўлення свайго рэпертуару. Супрацоўнічаю з вядомымі расійскімі кампазітарамі Марозавым, Емяльянавым. Ёсць, як ужо казаў, маладыя і перспектыўныя. Мне ж не абавязкова патрэбны тытулаваныя кампазітары — мне патрэбны таленавітыя. Тытулаваныя, як правіла, ужо не пішуць.[10] |
Не, на жаль, у Беларусі я ўжо не працую і бываю тут рэдка. Ёсць народныя песні на ўкраінскай мове. Дарэчы, у Маскве шматмільённая ўкраінская дыяспара, там, лічы, кожны трэці — хахол. Таму я не адзін, і гэта мне вельмі прыемна.[11] |
Біяграфічныя дадзеныя
[правіць]Спявалі ў нас амаль што ўсе, гэта не было асаблівай прывілеяй каго-небудзь выбранага. Праўда, адны спявалі горш, іншыя – лепш, але песні падабаліся ўсім. І ўспомніць цяжка, што я навучыўся ранней рабіць: хадзіць ці спяваць. Мама калісьці казала, што толькі тыя мае песні былі часцей за ўсё бязгучныя, варушыў вуснамі за ей, за дзедам, імкнучыся пераймаць…[12] |
Калі за кампаніятара – кавальскі молат, тады прыходзіцца гарлапаніць з усёй моцы. А калі надходзіў вечар, ішов да ракі, за ваколіцу, і спяваў, спяваў. Народныя песні, лірычныя, ваенныя, вясельныя. У арміі і перад гледачамі давялося выступаць. Хваляваўся так, што і зараз – прыгадваю – той халадок страху перад самым выхадам на сцену адчуваю: а што, калі падвядзе. Захлынецца голас? Тады ўсё. Не да смеху было… Выходзіў і думаў: галоўное пачаць. Пайшоў акомпанемент, вылецелі першыя гукі, першыя словы, узяў вышэй… слухаецца голас, не падвёў. Забыў пра залу, куды падзелася хваляванне. Сядзяць, маўчаць, слухають уважліва. Па тварах адчуў: змог закрануць душу…[13] |
Цікавыя факты
[правіць]Званьне “Заслужаны артыст БССР” маладому выканаўцы Еўдакімаву прапанаваў прысвоіць сам Пётар Машэраў, калі пабачыў Вас на сцэне. Гэта быў апошні “дзяржаўны чалавек”, які апекаваўся аб талентах у Беларусі? |
Напярэдадні 9 мая Яраслаў Еўдакімаў узяў удзел ва ўрадавым канцэрце, дзе быў Пётр Машэраў. Былога партызана скарыла песня «Полю памяці» Леаніда Захлеўнага і Уладзіміра Някляева, якую пранікнёна праспяваў спявак, і неўзабаве ён распарадзіўся пра прысваенне Еўдакімаву звання заслужанага артыста Беларускай ССР.[15] |
Людзі старэйшага пакаленьня памятаюць, які папулярны быў Яраслаў Еўдакімаў у савецкі час. У канцы 1970-х гадоў ЦК КПСС быў завалены лістамі ад ягоных прыхільнікаў, якія зьдзіўляліся, чаму сьпявак ня мае званьня народнага артыста, і яны настойліва патрабавалі адзначыць яго гэтым званьнем. Тагачасны кіраўнік БССР Пётар Машэраў прыслухаўся да гэтых пажаданьняў.[16] |
Нельга не сказаць пра знаёмства з сям’ёй Камаровых, гаспадар якой – былы лётчык-знішчальнік і самадзейны мастак. Яны папрасілі мяне выслаць фотаздымак, па якому ён хацеў бы намаляваць мой партрэт. А ў пісьме – прыпіска: толькі паспяшайцеся, бо я і жонка – людзі далёка не маладыя і хворыя, і хацелася б паспець намаляваць… Не адгукнуцца на падобную просьбу немагчыма. Праз паўгода Камаровы выслалі гатовы партрэт, які я сёння беражліва захоўваю.[17] |
Аб вядомых людзях
[правіць]Я па натуры чалавек недаверлівы, а вось якія б тэмы ні закранаў са мной у размове Васіль Уладзіміравіч Быкаў, я яму веру і ўспрымаю як стопрацэнтную правду. Бо пра што б ён ні гаварыў – перажыта ім самім… Сапраўды мудры чалавек. Такія ж адносіны ў мяне да Рыгора Іванавіча Барадуліна. Зносіны з імі не колькі дають «пажытак» для роздуму, пашыраюць кругогляд, прымушаюць глыбей, больш крытычна глядзець на сябе збоку, але і дають творчую падставу для далейшага росту, для разумення таго, што ты яшчэ мала ведаеш.[18] |
Адмяніў у Маскве некалькі важных мерапрыемстваў і з задавальненнем прыехаў сюды, таму што да Траццякова адношуся з вялікай павагай. Мы нават сябрамі былі. Яго смерць была для мяне настолькі нечаканай, што я да гэтага часу не веру, што Колі ўжо няма з намі. Не прыехаць для мяне было б грахом. У мяне такое ўражанне, што Коля ўсё гэта бачыць.[19] |
Творчасць Марозава мне блізкая па духу. Да таго ж, яго песні доўга жывуць у памяці публікі. Праўда, мы часта разыходзімся з ім па творчых пытаннях. Часам мне здаецца, што яго песні крыху старамодныя, падобныя адна на адну, але ў іх ёсць галоўнае – меладычнасць. Проста трэба апранаць іх у сучаснае адзенне – добрую аранжыроўку. Дарэчы, наконт гэтага ён са мной пагаджаецца, а да таго ж у нас з Марозавым у чымсьці падобныя лёсы. Абодва мы нарадзіліся на Украіне, маючы сходныя характары, добра разумеем адзін аднаго.[20] |
Цытаты пра Яраслава Еўдакімава
[правіць]- ((сапраўднае прозвішча — Машэра; 13 (26) лютага 1918, в. Шыркі, Сенненскі раён — 4 кастрычніка 1980) — беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны.)
Вось гэта талент! Я яго забяру ў эстраду. Ваенным такі голас ні да чаго![21] |
Ніл Гілевіч
[правіць]- (30 верасня 1931, в. Слабада, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 29 сакавіка 2016, Мінск) — беларускі паэт і грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980 г.). Народны паэт Беларусі (1991 г.)
Гэта ж трэба ўмець — выгнаць з Беларусі самага выдатнага эстраднага спевака апошняга часу Яраслава Еўдакімава! Выдатнага па прыгажосці голасу, па непаўторнасці тэмбру, па ўзроўні майстэрства… І хто ж гэта зрабіў? Хто пастараўся? Хто быў зацікаўлены, каб пазбавіць Беларусь, беларускіх аматараў песні такога яркага, рэдкай таленавітасці, рэдкай абаяльнасці спевака? Хто? Маўчанне. Поўнае маўчанне. Як бы нічога не здарылася. З чыёй жа «ласкі», з чыёй волі, з чыйго загаду пакідаюць Беларусь лепшыя з лепшых? Каму на карысць-выгаду? Маўчанне. Поўнае маўчанне.[22] |
Альгерд Бахарэвіч
[правіць]- (нар. 31 студзеня 1975 г., Менск) — беларускі пісьменьнік і перакладчык. Ляўрэат літаратурнае прэміі «Гліняны Вялес» за 2002 год
Увогуле, добра было б ачысьціць памяць ад усялякае непатрэбшчыны і сьмецьця: вось, скажам, я ведаю на памяць такія радкі: |
Алег Астапенка
[правіць]- карэспандэнт часопіса «Маладосць»
Спявак лепіць вобраз песні (я, як і Еўдакімаў, не агаварыўся), пражывае таксама, як і артист на сцэне, у тэатры, кіно, новы лёс (трагічны, трагікамічны, камедыйны), раскрывае псіхалагічную будову, ідэю песні. За кароткае імгненне настройвае на яе ўспрыманне слухача і даносіць тое, што ўсхвалявала менавіта яго самога… І толькі з апошнімі музычнымі акордамі, яшчэ перад шквалам апладысментаў, можна сказань, справіўся ён з пастаўленай задачай ці не.[24] |
Таццяна Якушава
[правіць]- карэспандэнт часопіса «Культура»
Творчасць Яраслава Еўдакімава – адна з лепшых і значных старонак беларускай эстрады. Праўда, сам ён лічыць сябе вольным ад усялякіх афіцыйных статусаў і канкрэтных прыналежнасцей, з аднолькавай адказнасцю ы захапленнем спявае для ўсіх, хто яго слухае: ці то для беларусаў, ці то для расіян, украінцаў... Асабіста я, слухаючы спевы артыста, а таксама назіраючы за публікай, увесь час задаю сябе пытанне: што вось ужо многа гадоў так палоніць людзей? Прыгажосць аксамітнага барытона, прывабная сцэнічная знешнасць альбо вялікая энергетычная сіла, якая ідзе ад яго асобы?[25] |
Аляксандр Камароўскі
[правіць]- франтмен каманды КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры»
– Ваша візітоўка – фірменны танец пад песню Яраслава Еўдакімава «Фантазёр». Яна будзе праходзіць і праз наступныя гульні? |
Пра песню «Майскі вальс»
[правіць]Адна з самых адметных кампазыцыяў на ваенную тэму, напісаная народным артыстам на верш паэта-франтавіка зь Менску, упершыню прагучала ў 1985 годзе на «Песьні году» па Цэнтральным тэлебачаньні і займела ашаламляльны посьпех. Менавіта выкананьне Еўдакімава прызнаецца за кананічнае, хоць за яе браліся і іншыя артысты, у тым ліку Кабзон.[27] |
Пра песню «Калодзеж»
[правіць]Наўрад ці знойдзецца чалавек, што не ведаў бы знакамітай песні Яраслава Еўдакімава пра калодзеж, у якім “даже днем звезды отражаются”. Яна заслужана стала народнай і гучыць сёння ў выкананні самых розных артыстаў. Некаму ўдаецца наблізіцца да ідэальнага, прачулага ўзору, некаму – не.[28] |
Пра песню «Ліст з сорак пятага»
[правіць]Не магу забыць канцэрт для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў Бараўлянах. Выйшаў, каб спець «Ліст з сорак пятага», зірнуў на слухачоў – пахаладзела сэрца, па целе забегалі «мураши». Бліжей усіх сядзеў мужчина, зусім без павекаў, з абпаленым тварам, па якім цяклі слёзы. Многія без рук, без ног. Ледзь праспяваў да канца, ком стаяў у горле і, як ні тужыўся, не праходзіў…[29] |
Прыхільнікі пра Яраслава Еўдакімава
[правіць]Былі часы, калі людзі сьпявалі без дапамогі кампутараў. Былі часы, калі словы мелі сэнс, калі паэзія была песьняй, а не сама па сабе недзе ў склепе. Былі часы, калі ўменьне сьпяваць нешта значыла. Па мне, беларускі пэрыяд творчасьці Еўдакімава — залаты час і для яго, і для беларускай эстрады. Ён сьпяваў найлепшыя песьні і сьпяваў іх найлепш. Дастаткова параўнаць «Палыновую ростань» у ягоным і не ў ягоным выкананьні. Усе вядомыя мне беларускія песьні Еўдакімава — акурат такія сполахі. На ўкраінскай мове я нічога нават блізка ў яго ня чуў. На расейскай ёсьць «И пока на земле существует любовь». І тут няма чаго казаць, толькі разьвесьці рукі й паставіць помнік, бо ідэал і клясыка. Хаця хто перасьпявае еўдакімаўскую «Зачарованую», дзе знайсьці голас? У адным з сваіх інтэрвію Еўдакімаў сказаў, што Юшчанка запрашаў яго пасяліцца на Крэшчаціку. Ня ведаю, ці прыняў тую прапанову сьпявак. Але спадзяюся прычакаць такой улады, якая б пераманіла Еўдакімава на Скарынаўскі праспэкт. Ну і беларускамоўнага альбому ад сьпевака спадзяюся прычакаць таксама.[30] |
Заўвагі
[правіць]- ↑ [Астапенка А. Песня – гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. – 1987. – № 9. – С. 165–170.]
- ↑ [Якушава Т. Не хачу быць рабом свайго голасу! / Таццяна Якушава // Культура. – 1999. – № 18/19. – С. 16.]
- ↑ [1]
- ↑ [Астапенка А. Песня — гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. — 1987. — № 9. — С. 165—170.]
- ↑ [Якушава Т. Не хачу быць рабом свайго голасу! / Таццяна Якушава // Культура. — 1999. — № 18/19. — С. 16.]
- ↑ [Якушава Т. Не хачу быць рабом свайго голасу! / Таццяна Якушава // Культура. — 1999. — № 18/19. — С. 16.]
- ↑ [Якушава Т. Не хачу быць рабом свайго голасу! / Таццяна Якушава // Культура. — 1999. — № 18/19. — С. 16.]
- ↑ [Астапенка А. Песня — гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. — 1987. — № 9. — С. 165—170.]
- ↑ [2]
- ↑ [3]
- ↑ [4]
- ↑ [Астапенка А. Песня – гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. – 1987. – № 9. – С. 165–170.]
- ↑ [Астапенка А. Песня – гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. – 1987. – № 9. – С. 165–170.]
- ↑ [5]
- ↑ [6]
- ↑ [7]
- ↑ [Астапенка А. Песня – гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. – 1987. – № 9. – С. 165–170.]
- ↑ [Астапенка А. Песня – гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. – 1987. – № 9. – С. 165–170.]
- ↑ [8]
- ↑ [Якушава Т. Не хачу быць рабом свайго голасу! / Таццяна Якушава // Культура. – 1999. – № 18/19. – С. 16.]
- ↑ Мать звезды «Голос Украины», газета Верховной Рады Украины, 05.08.2009 г., № 144.,
- ↑ [9]Гілевіч Н. У віры быцця і дум… Роздумы. Хто зацікаўлены? (10.11.2002) / Ніл Гілевіч // Верасень. — 2014. — № 1. — С. 173—174.
- ↑ [10]
- ↑ [Астапенка А. Песня – гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. – 1987. – № 9. – С. 165–170.]
- ↑ [Якушава Т. Не хачу быць рабом свайго голасу! / Таццяна Якушава // Культура. – 1999. – № 18/19. – С. 16.]
- ↑ Мандзік В. «ФАНТАЗЁРЫ» Ў ДОБРЫМ ГУМОРЫ / Мандзік Вераніка // Газета «НАСТАЎНІК».— 2015. — 27 сакавіка. № 4 (1159)
- ↑ 100 найвялікшых беларускіх песень па вэрсіі Tuzin.fm (фота/аўдыё/відэа). Майский вальс (Яраслаў Еўдакімаў), музыка Ігара Лучанка, словы Міхаіла Ясеня
- ↑ Нарэйка Н. Музыка – яго жыццё / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. — 07.10.2012г.
- ↑ [Астапенка А. Песня – гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. – 1987. – № 9. – С. 165–170.]
- ↑ [11]
Крыніцы
[правіць]- https://www.charter97.org/bel/news/2006/07/27/evdokimov
- https://charter97.org/bel/news/2001/08/23/17
- http://nn.by/?c=ar&i=2924
- http://polotsk.ws/?p=9821
- https://music.d3.ru/comments/705628/
Літаратура
[правіць]- Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. – Мн., 1998.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 2. – Мн., 1985.
- Encykłapiedyja biełaruskaj papularnaj muzyki. Mińsk: Zmicier Kołas, 2008, s. 368. ISBN 978-985-6783-42-8. (biał.)