Перайсці да зместу

Гамафобія: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Wikiquote
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51: Радок 51:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://www.the-village.me/village/culture/personal/263325-bullying «Узнав, что я гей, одноклассники стали желать мне смерти»: Истории жертв школьной травли] // Гарадскі інтэрнэт-сайт The Village. Навіны Мінска.

== Крыніцы ==
{{reflist}}

[[Катэгорыя:Тэматычныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Тэматычныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:ЛГБТ]]
[[Катэгорыя:ЛГБТ]]

Версія ад 13:44, 13 кастрычніка 2017

Гамафобія (ад ст.-грэч. Ὁμός - «падобны, аднолькавы», φόβος - «страх, боязь») - зборнае азначэнне для розных формаў негатыўнай рэакцыі на праявы гомасексуальнасці, а таксама на звязаныя з ёй грамадскія з'явы. Гамафобія разглядаецца ў афіцыйных міжнародных дакументах Еўрапарламента, а таксама некаторымі сацыялагічнымі інстытутамі ў адным шэрагу з расізмам, ксенафобіяй, антысемітызмам і сексізмам.

Гамафобныя выказванні

  •  

Лепш быць дыктатарам, чым «блакітным»[1]

  Аляксандр Лукашэнка
  •  

З'яўленне гей-сцягоў, гей-парадаў і іншых гей-правакацый на мерапрыемствах з бел-чырвона-белай сымболікай, на дэманстрацыях супраць рэжыму і урачыстых сходах зневажае ўвесь нацыянальны рух, дае выключныя аргументы БТ і зводзіць сутнасць паняцця «правы чалавека» да правоў на рэкламу разбэшчанасці і зла[2].

  Павел Севярынец
  •  

Як хрысціянін і проста нармальны чалавек, я стаўлюся да гомасексуалістаў як да няшчасных, скалечаных і хворых людзей. Сам факт іх існавання ёсць вынікам сапсаванасці і грэшнасці свету. Пры выглядзе мужчын, якія не здольныя кахаць жанчын, у мяне ўзнікае толькі прыкрае пачуццё жалю – як пры выглядзе аднаногіх, сляпых або шызафрэнікаў[2].

  Павел Севярынец
  •  

Гей-парад, правядзенне якога запланавана сёння ў Мінску, з'яўляецца правакацыяй беларускіх спеслужбаў. Яе мэта – дыскрэдытацыя беларускай апазіцыі і фактычная перамога на выбарах Лукашэнкі. ... адзін з кіраўнікоў гей-аб'яднання “Лямбда” Эдвард Тарлецкі з'яўляецца агентам Камітэта дзяржбяспекі. Сённяшняя заява арганізатараў гей-парада ў падтрымку апазіцыі з'яўляецца сапраўднай правакацыяй[3]. — Пра правядзенне гей-парада 7 верасня 2001 года

  Хартыя'97

Выказванні пра гамафобію

  •  

Увогуле, стаўленне да іншадумства ў грамадстве […] вельмі цесна звязанае з маёмаснымі пытаннямі. Чым больш у грамадстве развіваецца інстытут прыватнай уласнасці, тым больш гэтае грамадства цярпімае. Напрыклад, я назіраў, што адбываецца ў Польшчы, каталіцкай краіне, якая, здавалася б, павінна быць яшчэ больш гамафобнай за Беларусь. […] Там я назіраў «круглыя сталы», дзе за адным сталом сядзяць ксёндз і прадстаўнік арганізацыі гомасексуалістаў. Яны проста абмяркоўваюць праблемы, якія ў іх узнікаюць: аднаполых саюзаў ці, скажам, усынаўлення дзяцей. У Беларусі гэта немагчыма[4]. — З інтэрв'ю праваабарончаму цэнтру ПЦ «Вясна»

  Эдвард Тарлецкі
  •  

Беларускія ўлады, у сваім нежаданні прызнаць існаванне «сексуальнай нетрадыцыйнай арыентацыі, дасюль кіруюцца савецкімі стэрэатыпамі». Пікетоўшчыкі таксама пратэставалі супраць заяваў некоторых царкоўных лідараў Рускай праваслаўнай царквы, якія напярэдадні назвалі гомасексуалаў «слугамі д'ябла» і заклікалі караць іх «смерцю на электрычным крэсле»[5]. — З размовы з карэспандэнтам беларускай службы Радыё «Свабода»

  Эдвард Тарлецкі
  •  

У нас жыве старая савецкая ідэя пра тое, што гэта хвароба, вялікі грэх і адступленне ад нормаў маралі. Раней лічылася нават, што гэта трэба лячыць. Праўда, пасля высветлілася, што вылечыць нестандартную сексуальную арыентацыю нельга. Тое, што наша грамадства не падрыхтавана, гэта наша бяда і бяда нашай улады. Еўропа пайшла іншым шляхам, яна цярпліва ставіцца да такіх людзей[6].

  Станіслаў Шушкевіч

Спасылкі

Крыніцы