Перайсці да зместу

Беларускі нацыянальны ўніверсітэт

З пляцоўкі Wikiquote

Беларускі нацыянальны ўніверсітэт — праект стварэння ў Беларусі ўніверсітэта з беларускай мовай выкладання.

Цытаты

[правіць]
  •  

Мы маем дастатковы акадэмічны выкладчыцкі патэнцыял і разуменне неабходнасці завяршальнага этапу стварэння беларускай нацыі. І гэтае разуменне ёсць не толькі ў асяродку „нефармальнай грамадскасці“, але і сярод „праўладных элітаў“: патрэбны Беларусі ўніверсітэт з нацыянальнай мовай навучання: беларусы яго заслужылі, яго вартыя.[1]25 лістапада 2017. У час канферэнцыі «Нацыянальны ўніверсітэт у XXI стагоддзі»

  Уладзімір Георгіевіч Колас
  •  

Сярэдняя адукацыя ў Беларусі абвалілася, на чарзе — вышэйшая. Як стаяць чэргі ў ліцэй Якуба Коласа, так будуць стаяць чэргі ў беларускі ўніверсітэт.[1]25 лістапада 2017. У час канферэнцыі «Нацыянальны ўніверсітэт у XXI стагоддзі»

  Алег Анатолевіч Трусаў
  •  

Мая задача ў Палаце прадстаўнікоў — пашырэнне беларускай мовы ў адукацыі і юрыдычна-прававой прасторы. У Таварыстве беларускай мовы — стварэнне Беларускага ўніверсітэта і пашырэнне прасторы беларускай мовы ў грамадстве. Каб затым стварыць хаця б адзін беларускамоўны тэлеканал вяшчання — 24 гадзіны на дзень.[1]25 лістапада 2017. У час канферэнцыі «Нацыянальны ўніверсітэт у XXI стагоддзі»

  Алена Мікалаеўна Анісім
  •  

На канферэнцыі мы паказалі, што беларускае грамадства даўно гатовае да існавання нармальнага нацыянальнага ўніверсітэта. Калі раней было больш песімізму адносна яго з’яўлення, то цяпер, дзякуючы намаганням нашых эліт, грамадства саспела для перамен..[2]26 лістапада 2017. Пасля канферэнцыі «Нацыянальны ўніверсітэт у XXI стагоддзі»

  Алег Анатолевіч Трусаў

Зноскі

Спасылкі

[правіць]