Перайсці да зместу

Алег Анатолевіч Трусаў

З пляцоўкі Wikiquote
Алег Анатолевіч Трусаў
Алег Анатолевіч Трусаў
Нараджэнне
7 жніўня 1954
Мсціслаў

Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
археолаг і грамадскі дзеяч

Алег Анатолевіч Тру́саў (нар. 7 жніўня 1954, Мсціслаў) — беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1981). Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ).

Выказванні

[правіць]
  •  

Беларус размаўляе на мове свайго начальства. Калі прэзідэнт пачне размаўляць на беларускай мове, то праз паўгода чыноўнікі ніжэйшага рангу будуць размаўляць таксама на матчынай мове. А праз 2–3 гады i ўсё насельніцтва абярэ для зносін беларускую мову.[1]пра беларускую мову

  •  

Беларускі нацыянал-камунізм вядзе свой радавод ад Цішкі Гартнага, Усевалада Ігнатоўскага і Алеся Чарвякова. Менавіта яны абвясцілі і захавалі БССР, двойчы павялічылі яе памеры і распачалі беларусізацыю. Таму і знішчылі іх сталінскія каты, якія фактычна аднавілі Расійскую імперыю ў горшым яе варыянце — як сапраўдную „турму народаў”.(…) Зараз, калі сталі друкаваць сталінскія матэрыялы допытаў нацыянал-камуністаў 20–30 гадоў XX ст., зразумела, што і яны марылі пра незалежную Беларусь і за яе палеглі ў Курапатах..[2]пра дзеячаў дзяржаўнага камуністычнага апарата Беларускай ССР 1920-1930-х гадоў.

  •  

(…) ліквідуюць беларускамоўныя школы i класы на вёсцы. Вёска вымірае, таму i закрываюцца школы. Трэба адзначыць, што раней беларуская мова асацыявалася пераважна з вёскай. У апошні час наша мова стала больш элітнай, гарадской. Але менавіта горад вырашае лёс краіны, тое, у якім накірунку рухацца ўсёй дзяржаве. Таму я з аптымізмам гляджу на далейшае развіццё беларускай мовы[1]. — пра беларускую мову

  •  

(…) нацыянал-камунізм — гэта паступовы шлях да развалу СССР і да незалежнасці нашай краіны.[2]

  •  

Раніцай таго сонечнага кастрычніцкага дня я крочыў міма Чырвонага Касцёла ў напрамку вакзала, каб набыць квіток у чарговую камандзіроўку, і раптам сустрэў свайго земляка і старэйшага член Міхася Ткачова.(…) сказаў прыкладна наступнае: „Алег! Квіток купіш пазней, а зараз пайшлі са мной. Павінна адбыцца такое, пра ўдзел у чым ты ніколі не пашкадуеш”. І я ніколі не пашкадую пра гэта.[2]пра тое, як трапіў на з'езд, на якім быў створаны Беларускі народны фронт.

  •  

У маёй сям’і камуністаў не было і іх не любілі. Мая прабабка, Марыя Драздоўская, жонка беларускага дробнага шляхціца, якая выхоўвала мяне з малых гадоў, добра памятала першую камуну ў Мсціславе, створаную бальшавікамі ў 1918 годзе, куды забралі ўсё яе сямейнае дабро: коней, кароў, авечак, свіней і нават курэй. „Не вер, унучак, гэтым камісарам, усё роўна падмануць”, — гаварыла яна мне шмат разоў. І я не верыў.[2]

  •  

У Беларусі дзесяць прыватных універсітэтаў, але ніводны не мае беларускай мовы ў навучанні. Не апраўдаў спадзяванні і ЕГУ„русский мир“ пачуваецца там вельмі добра.[3]пра русіфікаванасць адукацыі ў Беларусі

  •  

Сярэдняя адукацыя ў Беларусі абвалілася, на чарзе — вышэйшая. Як стаяць чэргі ў ліцэй Якуба Коласа, так будуць стаяць чэргі ў беларускі ўніверсітэт.[3]пра Беларускі нацыянальны ўніверсітэт

  •  

На канферэнцыі мы паказалі, што беларускае грамадства даўно гатовае да існавання нармальнага нацыянальнага ўніверсітэта. Калі раней было больш песімізму адносна яго з’яўлення, то цяпер, дзякуючы намаганням нашых эліт, грамадства саспела для перамен.[4]26 лістапада 2017. Пра Беларускі нацыянальны ўніверсітэт пасля канферэнцыі «Нацыянальны ўніверсітэт у XXI стагоддзі»

  •  

У свой час з апазіцыі БНФ таксама ўсе смяяліся ў парламенце, выкідвалі нашы законапраекты ў сметнік. А ўсяго праз пару гадоў дзве траціны парламента зацвердзілі бел-чырвона-белы сцяг, герб «Пагоня» і назву «Рэспубліка Беларусь». І зараз зноў надыходзіць такі час. Праз 25 гадоў пакаленне змянілася, прычым на нашу карысць, нягледзячы на татальную русіфікацыю. Цяпер прэстыжна быць беларускамоўным жыхаром Мінска. <…> Гэта сведчыць, што ў нашага ўніверсітэта будуць студэнты, выкладчыкі.[4]26 лістапада 2017. Пра Беларускі нацыянальны ўніверсітэт пасля канферэнцыі «Нацыянальны ўніверсітэт у XXI стагоддзі»

Выказванні пра Алега Трусава

[правіць]
  •  

 

Зноскі

Спасылкі

[правіць]