Перайсці да зместу

Русіфікацыя Беларусі

З пляцоўкі Wikiquote

Русіфікацыя Беларусі — сукупнасць захадаў уладаў Расейскай імперыі, а пазней СССР і Рэспублікі Беларусь, скіраваных на насаджэнне расейскай нацыянальна-палітычнай перавагі на землях, заселеных іншымі народамі, з мэтай наступнай іх асіміляцыі і дасягнення перавагі расейскай мовы і культуры на дадзенай тэрыторыі.

Цытаты

[правіць]
  •  

Я магу гаварыць па-беларуску, хоць мой мозг працуе па-расейску ў сілу абставінаў. Практыкі няма, таму што нашую мову мэтанакіравана зьнішчалі з сярэдзіны 1990-х.[1]

  Надзея Астапчук, 2020 год
  •  

Гэтая мова толькі нашая. Ні ў якой іншай краіне гэтай мовы няма. І вось так, як зь ёй учыніла ўлада нашая, гэта злачынства. Я лічу, гэтае злачынства трэба будзе яшчэ расьледаваць.[2]

  Сяргей Ціханоўскі, 2020 год

У адукацыі

[правіць]
  •  

(…) ліквідуюць беларускамоўныя школы i класы на вёсцы. Вёска вымірае, таму i закрываюцца школы. Трэба адзначыць, што раней беларуская мова асацыявалася пераважна з вёскай. У апошні час наша мова стала больш элітнай, гарадской. Але менавіта горад вырашае лёс краіны, тое, у якім накірунку рухацца ўсёй дзяржаве. Таму я з аптымізмам гляджу на далейшае развіццё беларускай мовы[3].

  Алег Анатолевіч Трусаў
  •  

У Беларусі дзесяць прыватных універсітэтаў, але ніводны не мае беларускай мовы ў навучанні. Не апраўдаў спадзяванні і ЕГУ„русский мир“ пачуваецца там вельмі добра.[4]

  Алег Анатолевіч Трусаў

Зноскі

Спасылкі

[правіць]