Вільнюс

З пляцоўкі Wikiquote
Перайсці да: рух, знайсці

Ві́льнюс (літ.: Vilnius, польск.: Wilno), традыцыйная беларуская назва — Ві́льня — сталіца і самы вялікі горад Літвы.

Выказванні пра Вільню[правіць]

  •  

Рабі пільна — і тут будзе Вільня — беларуская прыказка

  •  

Дзіўна, як у гэтай дзяржаве, па сутнасьці, нічога не мяняецца. Цячэ час, набліжаецца да завяршэньня ХХ стагодзьдзе, завяршаецца шосты год перабудовы, а звычкі роднага кіраўніцтва, яго ўстойлівы антыдэмакратызм застаюцца без устойлівых зьменаў.
Ланцуг д’ябальскіх злачынстваў, паўтараючыся з зайздроснай рэгулярнасьцю, абяцае працягнуцца ў будучае стагодзьдзе. Вугоршчына-56, Новачаркаск-62, Чэхаславаччына-68, Тбілісі, Баку... Цяпер вось Вільня. І зноў — грубая, ваяўнічая сіла супраць народу, кроў і чалавечыя сьмерці...[1]

  Васіль Быкаў
  •  

Немцы страцілі свой Кёнігсберг — іх пакаралі за нацызм. А за што пакаралі беларусаў, адабраўшы ў іх Вільню? — Аналитическая газета «Секретные исследования», №1, 2013

 

Немцы потеряли свой Кенигсберг — их наказали за нацизм. А за что наказали беларусов, отняв у них Вильню?

  Вадзім Дзеружынскі

Зноскі

  1. Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013. 536 с.: іл.