Статуты Вялікага Княства Літоўскага
Статут Вялікага Княства Літоўскага — звод законаў Вялікага Княства Літоўскага, які складаў аснову прававой сыстэмы дзяржавы. Існаваў у трох рэдакцыях: Першай (1529), Другой (1566) і Трэцяй (1588). Апошняя зь іх мела тры выданьні (1588, 1592—1593 і 1594—1595) і дзейнічала на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага да скасаваньня расейскімі ўладамі ў 1840.
Выказваньні пра Статуты
[правіць]Карацей кажучы, «абвастрэньне расейска-беларускіх адносінаў», нечаканае для цэлай кучы журналістаў, камэнтатараў і палітолягаў, нічога новага ў сабе не заключае. «Усё ідзе па пляну». Адбываецца тое, што і павінна было рана ці позна адбыцца: апэтыты пуцінскай імпэрыі, якая мацнее, узмацняюцца падчас прыёму ежы, адных чачэнцаў ёй ужо мала, яна цяпер разяўляе сваю сьмярдзючую пашчу і на Беларусь. Спадчыньнікі апрычніны Івана Жахлівага зноў рыхтуюцца рэзаць, страляць і паліць спадчыньнікаў Міндоўга, Гедзіміна, Вітаўта і створанага імі Вялікага Княства Літоўскага — адной з самых цывілізаваных эўрапейскіх дзяржаваў свайго часу, якое прыняло трэцюю па ліку канстытуцыю ў сваёй гісторыі [Статуты Вялікага Княства] якраз у часы маскоўскай апрычніны... Хто наступны на гэтым крывавым баляваньні?[1] | |
— Барыс Стамахін, 2002 |
Крыніцы
[правіць]- ↑ ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! // stomahin.info